Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"...Я не разумею: чаму ў выбарчых камісіях толькі адзін бок?”


Сяргей Астраўцоў, Горадня Ці можна давяраць выбарчым камісіям, у якіх няма прадстаўнікоў апазыцыі? На гэтае пытаньне адказвалі гарадзенцы, зь якімі размаўляў Сяргей Астраўцоў

(Малады спадар: ) “Адказ будзе адназначны: не, нельга давяраць такім камісіям. Я думаю, што ў камісіях павінны быць прадстаўленыя ўсе ўдзельнікі палітычнага жыцьця краіны”.

(Спадар: ) “А я на гэта адкажу так: з 1996 году я ў гэтыя гульні не гуляю й не давяраю ні камісіям, ні ўвогуле выбарам”.

(Сталы спадар: ) “Што я магу сказаць? Кепска, што няма ў камісіях прадстаўнікоў ад апазыцыі. Наколькі мне вядома, у Расеі выбары адбываюцца зусім інакш”.

(Спадар: ) “Такім камісіям нельга ні ў якім разе давяраць, а таксама няма ніякага сэнсу ўдзельнічаць у такіх выбарах”.

(Сталы спадар: ) “Няможна нікому давяраць, бо ўсё гэта спэктакль. Бо ў нас у краіне дыктатура, якія яшчэ могуць быць меркаваньні?”

(Спадар: ) “Ну, канечне ж, не. Такія камісіі не выклікаюць даверу. Што да мяне, я даўно не галасую на выбарах, бо ў нас гэта гульня ў адну браму. Кожны павінен мець права выказваць сваю думку, але ў нас такога няма”.

(Малады спадар: ) “Любая аднабаковая пазыцыя, прадстаўніцтва заўсёды незразумелыя і не выклікаюць асаблівага даверу. Хацелася б, каб у камісіях былі розныя бакі прадстаўленыя. А чаму ў нас гэтага няма — усім зразумела”.

(Спадар: ) “Безумоўна, няма даверу да такіх камісіяў. Мабыць, ім ёсьць што хаваць. Каб не было, тады ў камісіі можна было б запрасіць розных людзей — ва ўсякім разе, так павінна быць”.

(Маладзён: ) “Я думаю: нельга давяраць ім. Я чуў, што зьмяняецца Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, нейкія папраўкі ўносяцца. З кожным разам усё заціскаюць і заціскаюць, нават у Выбарчым кодэксе. Чаму гэта робіцца, можна толькі здагадвацца. А ўвогуле, я не разумею: чаму ў выбарчых камісіях толькі адзін бок?”

(Спадар: ) “Я думаю, ня варта давяраць гэтым камісіям. Я мяркую, што ўсе павінны быць прадстаўленыя ў іх аднолькава, у тым ліку апазыцыя. Гэта ўсё павінна быць адкрыта для народу, дэмакратыя павінна быць дэмакратычнай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG