Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анатоль Лябедзька мяркуе, што адзначыць варта і Аляксандра Казуліна


Радыё Свабода Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі Анатоль Лябедзька ўсьцешаны рашэньнем Эўрапарлямэнту, які ўзнагародзіў былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча прэміяй імя Сахарава. Спадар Лябедзька згадаў, што гэта ўжо другая падобная адзнака беларусаў. Раней гэтую ўзнагароду атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў.

(Лябедзька: ) “Гэта вельмі добра ў першую чаргу для Беларусі, каб мы не сыходзілі з агульнаэўрапейскага парадку дня. Гэта значыць, што Эўрапарлямэнт адсочвае гэтую тэму й трымае руку на пульсе. Гэта абсалютны пазытыў.

Хаця ў мяне ёсьць асабісты погляд — я думаю, што было б вельмі важна ў гэтай сытуацыі адзначыць і другога кандыдата ў прэзыдэнты — Аляксандра Казуліна, знайсьці такую формулу. Таму што ён знаходзіцца ў турме, і мы ўсе ў некаторай ступені, большай ці меншай, незалежна ад таго, як мы асабіста ставімся да Казуліна, таксама нясем нейкую адказнасьць”.
XS
SM
MD
LG