Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выступы кандыдатаў будуць бяз крытыкі ўладаў?


Алесь Дашчынскі, Менск Цэнтральная выбарчая камісія прыняла пастанову, якая рэглямэнтуе выступы кандыдатаў у мэдыях.

Параўнальна з мясцовай выбарчай кампаніяй 2003 году вялікая ўвага будзе надавацца зьместу выступаў кандыдатаў. Выступы павінны адпавядаць заканадаўству і між іншым не павінны ўтрымліваць зьнявагі і паклёпу на службовых асобаў і іншых кандыдатаў у дэпутаты. Пры парушэньні гэтых патрабаваньняў ворган радыёвяшчаньня адмаўляе кандыдату на дэпутата ў эфіры. Выступы будуць папярэдне запісвацца, жывы эфір не прадугледжаны.

Кожны кандыдат мае права толькі на адзін бясплатны 5-хвілінны выступ на мясцовым дзяржаўным радыёвяшчаньні. Выступы па тэлевізіі і друкаваньне праграм у мэдыях не прадугледжаны.
XS
SM
MD
LG