Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Мілінкевіч: "Не ўспрымаю гэтую прэмію як сваю асабістую"


Уладзімер Глод, Менск Аляксандар Мілінкевіч заявіў Радыё Свабода:

"Гэта прэмія -- узнагарода для тысячаў і тысячаў людзей, якія прадэманстравалі, асабліва вясною, і мужнасьць, і жаданьне змагацца за сваю годнасьць, за Беларусь. І гэта самая высокая ацэнка дэмакратычных сілаў Беларусі, што змагаліся на працягу апошніх гадоў. І сёньня змагаюцца. Таму я лічу, што я не павінен браць гэтую прэмію сабе. І не зьбіраюся гэта рабіць. Прэмія пойдзе на падтрымку рэпрэсаваных людзей, якія пацярпелі падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі".

Прэмія імя А.Сахарава “За свабоду думкі“ заснавана Эўрапарлямэнтам у 1988 годзе. Яна і прызначаецца штогод за “дасягненьні ў справе абароны правоў чалавека і яго асноўных свабодаў”.
XS
SM
MD
LG