Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У мясцовых выбарах возьмуць удзел 72 тысячы грамадзянаў Расеі


Алесь Дашчынскі, Менск Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, у мясцовых выбарах возьме ўдзел каля 72 тысяч грамадзянаў Расеі.

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына патлумачыла: калі разьмеркаваць па колькасьці выбарцаў у Беларусі, а іх 7 мільёнаў, расейцы складуць адзін працэнт. Яны маюць права на роўных удзельнічаць у выбарах на ўсіх этапах: і вылучацца кандыдатамі, і быць сябрамі ініцыятыўных груп, і быць сябрамі выбаркамаў.

Спадарыня Ярмошына заявіла, што раней не падлічвалася колькасьць расейцаў, якія вылучаліся ці былі абраныя дэпутатамі. Але на гэты раз колькасьць расейцаў будзе падлічаная.
XS
SM
MD
LG