Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бабруйск: на “Белшыне” галадае ўжо 10 чалавек


Вячаслаў Кулік, Менск 24 суткі доўжыцца галадоўка актывісткі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) Алены Захожай. Сёньня ў акцыі пратэсту ўдзельнічаюць ужо 10 працаўнікоў “Белшыны”.

Як паведаміў Радыё Свабода лідэр суполкі БНП “Белшыны” Рыгор Спасюк, павелічэньне колькасьці ўдзельнікаў акцыі пратэсту вымушаная. Суразмоўца даводзіць, што сустрэча ў мінулую сераду галадоўнікаў з гендырэктарам “Белшыны” Зьміцерам Кацярынічам ня мела плёну. Са словаў Рыгора Спасюка, кіраўнік прадпрыемства адмаўляецца забясьпечыць умовы для рэгістрацыі першаснай суполкі БНП “Белшыны”. Акрамя таго, кажа Рыгор Спасюк, ня вырашана пытаньне па вяртаньню сябрам БНП грашовай дапамогі на аздараўленьня і выплаты прэміяў да Дня хіміка.

Сёньня ў Менску Рада Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў будзе абмяркоўваць сытуацыю на “Белшыне”.

Падрабязнасьці слухайце пазьней у эфіры Радыё Свабода і чытайце на сайце ў Інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG