Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс: Ала Петрушкевіч: “Веру ў Слова”


Радыё Свабода Ала Петрушкевіч – удзельніца перадачы “Ў што я веру”

Веру ў Слова. Тое, што было насамперш.

У Cлова, дадзенае нам, як найвялікшы тэстамэнт праз тых, хто з’явіўся на зямлі, каб данесьці люду мудрасьць Неба.

Веру ў “Слова...” мудрага Баяна, веру, што вытокі яго — у нашым Краі, дзе “трубы трубяць гарадзенскія” і “Нямігі крывавыя берагі”.

Веру ў Слова тых, што ўзышлі магутнай руньню над абязмоўленым краем сто гадоў таму, і праз Прарока маладой Беларусі Янку Купалу выказана было тое, што і сёньня ёсьць знакам, сымбалем нашай веры — “Жыве Беларусь!”

Ала Петрушкевіч — паэтка з Гародні. Родам са старажытнай Наваградчыны са Сьвіцязянскага краю. Засталася ў прамінулым дваццатым стагодзьдзі. Сваімі роднымі мясьцінамі лічыць Вялікую гару ў родным Шчонаве, гарадзенскія кручы і Гедымінаву гару ў Вільні. Замужам, як за сьцяной, дачушка Сьняжана – філялягіня, як і мама. Гадуе маленькага Максімку.


Ці верыце Вы ў нешта? Што дапамагае Вам жыць? Як і чаму Вы прыйшлі да сваіх перакананьняў? Вашы каштоўнасьці і прынцыпы могуць натхніць іншых, сёньня і ў будучыні, у Беларусі і за мяжой. Раскажыце, ў што верыце Вы!

Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: П/С 44 Vinohradska 1, Praha 110 00

E-Mail: svaboda@rferl.org
XS
SM
MD
LG