Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: мытнікі ня хочуць працаваць на пераходзе “Казловічы”


Радыё Свабода, Берасьце Кіраўнік Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандар Шпілеўскі наведаў Берасьце, каб вывучыць сытуацыю, якая склалася пасьля адстаўкі начальніка мытні “Заходні Буг” Вячаслава Асінцава.

Аляксандар Шпілеўскі сустрэўся з кіраўніцтвам Берасьцейскай вобласьці й працоўным калектывам мытні “Заходні Буг”, якая дзейнічае на беларуска-польскіх і беларуска-ўкраінскіх аўтамабільных пераходах.

Як паведамляла Радыё Свабода, Вячаслаў Асінцаў, які апошнія пятнаццаць гадоў узначальваў гэтую мытню, на мінулым тыдні пайшоў у адстаўку. Такое рашэньне ён патлумачыў вялікай колькасьцю крымінальных справаў, заведзеных на мытнікаў, а таксама тым, што не паразумеўся з кіраўніцтвам Дзяржаўнага мытнага камітэту.

Падчас апошняй сустрэчы з журналістамі Вячаслаў Асінцаў заявіў, што многія супрацоўнікі мытні, якія працуюць на найбольшым у Беларусі грузавым аўтапераходзе “Казловічы”, напісалі заявы з просьбай перавесьці іх на іншыя пункты пропуску. Вячаслаў Асінцаў патлумачыў гэта тым, што мытня ператварылася “ў пляцоўку для суперніцтва сілавых структураў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG