Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чацьвер на званкі слухачоў адкажа лідэр АГП Анатоль Лябедзька


Радыё Свабода У чацьвер, 26 кастрычніка, у студыі "Свабоды" на тэлефанаваньні слухачоў нашага радыё будзе адказваць старшыня Аб''яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Тэлефануйце яму ў гэты дзень на менскі нумар 266-39-52 з 14 да 15 гадзін. Свае пытаньні можна таксама папярэдне запісаць, патэлефанаваўшы на аўтаадказьнік на гэты ж нумар, альбо прыслаць СМС на нумар (+375 29) 391-22-24.

Напярэдадні Анатоль Лябедзька адзначыў:

“Мы навучыліся гаварыць правільныя, разумныя словы, але сёньня не яны, а справа і дзеяньні працуюць на вынік. Я перакананы, што калі на палітычную кампанію “мясцовыя выбары” аб’яднаныя дэмакратычныя сілы вылучаць 800-1000 кандыдатаў, то ў нас ёсьць шанец сабраць 300 тысячаў подпісаў у нашу падтрымку і падтрымку Кангрэсу. Калі мы атрымаем гэтыя подпісы, гэта значыць, што мы прыйдзем у мільён кватэр, пацісьнем людзям рукі і перададзім ім палітычнае пасланьне. Калі мы гэта зробім, ёсьць шанец, што дзясяткі тысячаў людзей 19 сакавіка 2007 году вернуцца на Пляц Каліноўскага. Калі мы гэтага ня зробім, то 19 сакавіка некалькі сотняў прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу”.
XS
SM
MD
LG