Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна абвяргае магчымасьць пастаўкі туркмэнскага газу ў Беларусь


Паводле БелаПАН Кампанія "Нафтагаз Украіны" абвергла інфармацыю пра тое, што Ўкраіна гатовая паставіць у Беларусь 10 мільярдаў кубічным мэтраў туркмэнскага газа, які выдзелены для Ўкраіны кампаніяй "RosUkrEnergo".

Расейскае выданьне "КоммерсантЪ" са спасылкай на крыніцу ў Кабінэце міністраў Украіны паведаміла, што такую схэму прапанаваў беларускі бок.

У прэсавы цэнтры кампаніі "Нафтагаз Украіны" БелаПАН патлумачылі, што азрабіць гэта немагчыма, бо штогадовая патрэба Ўкраіны ў газе складае 75 млрд. кубамэтраў. Паводле дамоваў, у 2007 годзе “Укргазэнэрга” набудзе ў "RosUkrEnergo" 55 млрд. кубамэтраў расейскага і туркмэнскага газу па 130 даляраў да тысячу кубічных мэтраў. Разам са здабытымі ва Ўкраіне 20 млрд. агульны аб’ем складзе 75 млрд. кубамэтраў – менавіта тая, колькасьць, якая будзе патрэбная Ўкраіне налета.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG