Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

100 год "Нашай Ніве": "Як мужыкі абаранілі “соціяліста"


Зьміцер Падбярэскі, Менск Народны супраціў у Раманаве.

У пятым нумары “Наша Ніва” друкуе нататку Івана Вераб’ёва са Слуцкага павету: “Пад восень гэтаго году у мястэчка Романово прыходзіў неякі соціяліст. Было гэта ў нядзелю. Як толькі людзі пачалі варочацца з цэрквы да дому, ён ўлез на некі слончык і пачаў гаварыць аб усіх крыўдзіцелях працуючаго народу. Мужыкі ўпадабалі, што гаварыў той чалавек, пачалі слухаць яго і навэт вельмі ахвотна бралі ад яго неякіе пісулькі (пасля гаварылі, што гэта праклямацыі). Сабралося ўсё мястэчка. Прыйшло і валасное начальства. Ураднік, шпаркі гэтакі, хацеў адразу аршытаваць соціяліста, але не, не удалося: мужыкі не далі, ды ешчэ навэт, кажуць, за каўнер урадніку наклалі. Хацеў народ саўсім прагнаць вон з свайго сабрання гэтаго урадніка, але тут соціяліст заступіўся за яго. “Нехай кажэ, і ён паслухае; — можэ і ў яго голаву нешта добрае ўлезе”. Праз два або тры дні прыехала цэлая каманда паліціі, каб арыштаваць ужо таго мужыка, каторы вельмі блізка стаяў кале соціяліста і навэт самаму урадніку у вочы казаў, што соціяліст праўду гаворыць. Але мужыкі і тут не паддаліся. Ухапіўшы добрыя дручкі, яны так спаткалі паліцію, што тая не вытрывала: паглядзела, гдзе менш народу або ніжэй плот, дый, насунуўшы на вочы шапкі, уцекла. Мужык і цяпер не арыштованы. Доўга гаварылі людзі аб гэтым дзелі і смеяліся…”
XS
SM
MD
LG