Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Першы пацалунак аказаўся сьлюнявым, бездапаможным і брыдкім”


Радыё Свабода Брытанская газэта “Independent” апублікавала два навуковыя дасьледваньні пра пацалункі. Дасьледчыкі Бэлфасцкага ўнівэрсытэту вывучылі ўсе віды пацалункаў – ад пацалункам паміж сотнямі добраахвотнікаў да пацалункаў паміж вядомымі людзьмі – і прыйшлі да высновы, што манэра цалавацца зьяўляецца адлюстраваньнем асобы і характару. Да прыкладу, 80% мужчын і жанчын нахіляюць галаву направа, калі хочуць пацалаваць чалавека. Яны больш эмацыйныя за тыя 20%, якія цалуюцца, нахіліўшы галаву налева. Іншае дасьледваньне, праведзенае нямецкімі псыхолягамі, сьцьвярджае, што цалавацца карысна для здароўя. Тыя, хто цалуе свайго сужанца альбо партнэра кожную раніцу, жывуць у сярэднім на 5 гадоў даўжэй за тых, хто гэтага ня робіць. Тыя, хто часьцей цалуецца, радзей трапляюць ў аўтамабільныя катастрофы , менш хварэюць, і ў іх нават заробкі значна вышэйшыя. Ці памятаюць свой першы пацалунак знакамітыя беларусы?

Капітан другога рангу ў адстаўцы, вядомы праваабаронца Валеры Шчукін, калі я ў яго запыталася пра першы пацалунак, зьбянтэжыўся

(Шчукін: ) “Ууу… Калі ж гэта было? Нават і ўзгадаць не магу…”

(Карэспандэнтка: ) “Па пацалунку можна вызначыць характар чалавека, нейкія ягоныя якасьці?”

(Шчукін: ) “Ня ведаю. Цалаваўся я, канечне, шмат. Хаця так, у прынцыпе, можна вызначыць. Я, праўда не экспэрт, але магу сказаць, што розныя яны, пацалункі”.

Мастацкі кіраўнік тэатру сатыры “Хрыстафор” Яўген Крыжаноўскі першы раз пацалаваўся па сучасных мерках даволі позна, дый тое, як кажуць, пад прымусам. Ён быў студэнтам першага курсу тэатральна-мастацкага інстытуту. А акторам трэба ўмець і цалавацца. Студэнты ставілі эцюд, і партнэршай Яўгена была дзяўчына, зь якой ў яго былі няпростыя стасункі.

(Крыжаноўскі:) “У нас было пачуцьцё нянавісьці страшэннай. Таму гэты пацалунак як ўкус зьмяі. А потым, калі ўжо прыйшла пара цалавацца па-сапраўднаму… Скажу вам шчыра: я ня вельмі гэта люблю, бо ў мяне вельмі вузкія вусны. Таму не магу прыгожа, як у кіно, цалавацца, каб дама загарэлася, затрапятала”.

(Карэспандэнтка: ) “А па пацалунках можна вызначыць характар жанчыны?”

(Крыжаноўскі: ) “Яе настрой. Калі яна горача цалуецца, быццам бы гатовая стаць тваёй! Але жанчыны – такія падступныя істоты, што калі яны імітуюць аргазм, што ім варта зымітаваць страсны пацалунак?”

Вядомыя беларускія жанчыны аказаліся больш скрытнымі і пра асабістае гаварылі вельмі стрымана. Гутару з былой старшынёй жаночай партыі “Надзея”, а цяпер актывісткай Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянцінай Палевіковай.

(Палявікова: ) “Гэта ў школе яшчэ было, у сёмай клясе. Але гэта было ня вельмі прыемна. Такі халодны пацалунак, дый усё”.

(Карэспандэнтка: ) “Быццам бы па пацалунку можна вызначыць характар чалавека, яго звычкі, манэры. Ці сапраўды гэта так?”

(Палевікова: ) “Я гэта ня ведаю. Ня ведаю…”

Ад гарадзенскі барда і актора Віктара Шалкевіча, тонкага і пранікнёнага лірыка, не пазбаўленага пачуцьця гумару, я чакала пачуць вельмі рамантычную, кранальную гісторыю пра першы пацалунак. Але …

(Шалкевіч: ) “Нічога добрага ў першым пацалунку не было. Я тады ня ўмеў цалавацца. Калі цалуесься ў сёмай клясе, гэта пацалунак неасэнсаваны, гэта спроба навучыцца. І ты думаеш, што гэта нешта такое дзіўнае. Але аказваецца, насамрэч, гэта нешта такое сьлюнявае, бездапаможнае і… брыдкае”.

(Карэспандэнтка: ) “А характар чалавека можна вызначыць па пацалунку?”

(Шалкевіч: ) “Напэўна можна. Калі чалавек нечага хоча дабіцца, і ён дабіваецца – гэта такі нахабны пацалунак. А бываюць пацалункі нясьмелыя. Які характар – такі і пацалунак, гэта ясна”.

Сэксапатоляг Менскага гарадзкога сэксалягічнага цэнтру Леанід Пятровіч паведаміў, што да ягоных калегаў часьцяком зьвяртаюцца пацыенты вось з такімі просьбамі…

(Пятровіч: ) “Жанчына 72-х гадоў тэлефануе: “Я б хацела атрымаць парады па тэхніцы пацалункаў”.
XS
SM
MD
LG