Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Футбалісты Hearts згуляюць пад кіраўніцтвам Малафеева


Алена Струвэ, Менск “Новы трэнэр Hearts мае багаты досьвед, аднак бедную ангельскую мову”, так камэнтуе новае прызначэньне Эдуарда Малафеева шатлянская The Scotsman ды іншыя брытанскія выданьні.

Сам Малафееў, які да апошняга часу займаў пасаду спартовага дырэктара Hearts і да таго ж кансультаваў галоўнага трэнера каманды Вальдаса Іванаўскаса, лічыць, што ведае ангельскую мову, асабліва галоўныя для футбола словы “уперад”, “назад”, “удар”, “шырэй”, “бліжэй”.

Праз перакладчыка ў інтэрвію Edinburgh Evening News легендарны беларускі спартовец і трэнер сказаў: “Я вельмі шчасьлівы. Умовы працы ў Hearts выдатныя. Тут ўсё падпарадкавана гульне і футбалістам. Прыемна працаваць, калі ня трэба думаць пра штодзённыя праблемы”.

Паводле афіцыйных паведамленьняў, Малафееў будзе трэніраваць клюб цягам бліжэйшых 14 дзён. Менавіта на гэты час у зьвязку са станам здароўя папрасіўся ў адпачынак трэнер Вальдас Іванаўскас. Тым часам брытанскія спартовыя назіральнікі не выключаюць больш доўгага тэрміну працы Малафеева ў якасьці настаўніка Hearts. На гэты момант Hearts займае ў чэмпіянаце Шатляндыі другое месца пасьля клюбу Celtic. Першая гульня футбалістаў Hearts пад кіраўніцтвам колішняга беларускага трэнера адбудзецца ў гэтую суботу. Супернікам каманды стане клюб Dunfermline.
XS
SM
MD
LG