Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мы хацелі, каб беларускія кіраўнікі ведалі, што гэта не застанецца без адказу”


Радыё Свабода Прэсавы прадстаўнік кіраўніка замежнай палітыкі Эўразьвязу Хаўера Саляны спадарыня Крысьціна Галяк, камэнтуючы рашэньне Рады Эўрапейскага зьвязу аб пашырэньні сьпісу неўязных беларускіх чыноўнікаў, заявіла нашаму радыё, што Брусэль пайшоў на гэты крок з-за таго, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася.

(Галяк: ) “Гэта азначае, што сытуацыя не палепшылася ад часу, калі паўстаў першы сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу. Мы хацелі, каб беларускія кіраўнікі ведалі, што гэта не застанецца без адказу. Перасьлед апазыцыйных лідэраў, грамадзкіх арганізацыяў працягваецца”.

На пытаньне, ці плянуе Эўразьвяз яшчэ пашырыць сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім будзе забаронены ўезд у Эўразьвяз, спадарыня Галяк адказала:

(Галяк: ) “Чаго мы чакаем ад беларускіх уладаў, дык гэта выкананьня дэмакратычных стандартаў замест таго, каб трэба было дадаваць новыя прозьвішчы да гэтага сьпісу. Мы ня хочам ізаляваць беларусаў, і таму абралі толькі забарону для канкрэтных асобаў. Мы ахвотна адмовіліся б ад усялякіх санкцыяў, калі б Беларусь выканала свае абавязацельствы і рухалася наперад на шляху да дэмакратыі”.
XS
SM
MD
LG