Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 50-годзьдзя паўстаньня Вугоршчына ўзнагародзіла палякаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польшча была адзінай краінай усходняга блёку, дзе ў трагічныя дні вугорскага паўстаньня 1956 году была арганізаваная дапамога паўстанцам – збор сродкаў, здача крыві. Пра тое, як гэта было магчыма і пра вугорскія ўзнагароды, якімі былі адзначаныя сёньня грамадзяне Польшчы расказвае наш карэспандэнт.

У дзень 50-годзьдзя пачатку паўстаньня ў Будапэшце амбасадар Вугоршчыны ў Варшаве Міхаль Гёр зьвярнуўся да палякаў па тэлебачаньні са словамі “Дзякуй, Польшча, за дапамогу ў 1956 годзе” і адзначў, што палякі першымі з усіх народаў прыйшлі на дапамогу ўздельнікам паўстаньня.

У Каралеўскім палацы ў Варшаве дзяржаўныя ўзнагароды Вугоршчыны, мэдалі “Герой свабоды” і Афіцэрскі крыж Вугорскай рэспублікі атрымалі некалькі дзесяткаў палякаў – журналістаў, якія нягледзчы на цэнзуру, намагаліся як мага больш аб’ектыўна інфармаваць аб падзеях у Будапэшце, а таксама ініцыятараў кампаніяў па зборы сродкаў і здачы крыві для паўстанцаў.

(Марціняк: ) “Калі мы даведаліся пра вугорскую рэвалюцыю і пачулі заклікі здаваць кроў, абыякавых не было – у пунктах нават не маглі прыняць усіх жадаючых. Так што ў вугорцах цяпер палова нашай крыві”, – кажа адзін з узнагароджаных, былы познаньскі рабочы Уладзімір Марціняк.

Нягледзячы на камуністычны рэжым, палякі змаглі арганізаваць па ўсёй краіне збор сродкаў для ўдзельнікаў паўстаньня, накіравалі ў Вугоршчыну дзесяткі транспартаў з рэчамі, харчамі, а потым прыймалі сотні дзяцей з Будапэшту на адпачынак.

Польская дапамога вугорцам у тыя часы была ўдвая большай, чым дапамога, прыкладам, ЗША.

Паводле гісторыка Мацея Новака, гэта было магчыма перадусім таму, што польскія ўлады яшчэ добра памяталі крывава здушанае паўстаньне ў Познані ў чэрвені 1956-га, і таму пабойваліся забараніць акцыі салідарнасьці – тым больш, што мелі месца і хваляваньні ў Варшаве, якія пачаліся акурат напярэдадні пратэстаў у Будапэшце і сталі штуршком для дэманстрацыяў вугорскіх студэнтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG