Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве распачаліся Дні польскага кіно


Радыё Свабода Дні польскага кіно ў Магілёве адбываюцца ў межах штогадовага праекту Польскага Інстытуту ў Менску “Восень з польскай культурай”. Сёлета яны прымеркаваныя да дзясятай гадавіны сьмерці знанага польскага рэжысэра Кшыштафа Кесьлеўскага.

Магілёўскія гледачы пабачаць рэтраспэктыўны паказ мастацкіх стужак рэжысэра зь ягонай кінаэпапэі “Дэкалёг”, зьнятай паводле запаведзяў Хрыста, а таксама кінатрылёгію “Тры колеры”: “Сіні”, “Белы” ды “Чырвоны”.

На адкрыцьцё Дзён польскага кіно ў Магілёве прыехала дэлегацыя Польскага Інстытуту на чале зь ягоным дырэктарам, дарадцам амбасады Польшчы ў Беларусі Мар’янам Семаковічам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG