Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Званок на Свабоду: “На выбарах я галасаваць ня буду і не пайду”


Радыё Свабода На аўтаадказьнік Свабоды (менскі нумар 266 39 52) патэлефанаваў Давыдзенка Павел Андрэевіч, інвалід, ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС, які жыве ў гарадзкім пасёлку Парычы.

“Хачу перадаць сваё меркаваньне. На справе наш прэзыдэнт Лукашэнка і ўлада яго вертыкалі далёкія ад праблем простага чалавека. У краіне раскрадаецца ўсё і паўсюль. Калі адстойваеш свае правы, то пад гэтым прэсінгам, перад гэтай уладай застаешся безабаронным. Такая ўлада здольная красьці, зьбіваць і паліць сваіх ворагаў. У гэтай улады права на самасуд ёсьць, а на абарону няма. Улада дыктуе размытую фармуліроўку ўсіх артыкулаў закону. Такі жах і жудасьць робіць нашая ўлада. І на выбарах я галасаваць ня буду і не пайду.”

Гэтае і іншыя тэлефанаваньні нашых слухачоў -- у перадачы “Званкі на Свабоду", якая прагучыць у вечаровым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG