Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У жодзінскага лідэра інвалідаў-афганцаў знайшлі 300 фальшывых даляраў


Радыё Свабода У Жодзіне 23 кастрычніка адбыўся ператрус офісу грамадзкага аб’яднаньня інвалідаў-удзельнікаў вайны ў Аўганістане і кватэры яго старшыні Аляксандра Камароўскага. Былі сканфіскаваныя каля трохсот асобнікаў газэты “Народная воля”, кампутары й 300 фальшывых даляраў.

Ператрус адбываўся ў рамках крымінальнай справы, заведзенай на спадара Камароўскага пасьля таго, як у ноч з 21 на 22 кастрычніка на беларуска-польскай мяжы ў яго былі знойдзеныя 500 фальшывых даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG