Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рыгор Сітніца: “Я веру ў Каханьне”


Радыё Свабода Рыгор Сітніца — удзельнік перадачы “Ў што я веру”.

Ня маю сумненьяў, што каханьне нараджаецца не выпадкова, хоць абставіны ягонага нараджэньня часта маюць выгляд выпадковасьці. Але ж Божыя дары не раздаюцца проста так ды абы-каму, бо іхні сэнс – вялікая духовая праца, узыходжаньне, бо менавіта каханьне з біялягічных асобінаў мужчынскага й жаночага полу робіць сапраўдных людзей, здатных ня толькі працягнуць свой род, але і ўзвысіцца да Любові, а гэта азначае – наблізіцца да Бога.

Рыгор Сітніца – мастак і паэт. Удзельнік шматлікіх мастацкіх выставаў у Беларусі і замежжы. Творы Рыгора Сітніцы захоўваюцца ў музэях Беларусі, Польшчы, Грэцыі і Нямеччыны ды шматлікіх прыватных зборах. Вершы друкаваліся ў перыядычным друку ды калектыўных зборніках. Выкладчык калежду мастацтваў.
XS
SM
MD
LG