Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вяртаньне Вікі Мароз у італьянскую сям’ю ўсё яшчэ магчымае?


Алена Струвэ, Менск У беларускім міністэрстве адукацыі не выключаюць, што сям’я Джуста-Барначын нарэшце зможа ўдачарыць беларускую сірату Віку Мароз. Гэтую інфармацыю са спасылкай на кіраўніка міністэрскай Управы сацыяльнай і выхаваўчай працы Георгія Бутрыма распаўсюдзіла газэта Corriere della Sera і шэраг іншых італьянскіх медыяў.

“Беларусь разглядае падобную магчымасьць, прыняцьце Вікі італьянскай сям’ёй ўсё яшчэ магчымае”, заявіў адказны супрацоўнік беларускага міністэрства адукацыі. Аднак дзеля гэтага італьянская сямейная пара павінна прайсьці ўсю неабходную працэдуру міжнароднага ўсынаўленьня.

Як паведамляюць італьянскія мэдыі, спадар Бутрым таксама сказаў, што Віка Мароз усё яшчэ знаходзіцца пад даглядам псыхолягаў у цэнтры рэабілітацыі і хутка будзе пераведзеная ў адзін з дамоў сямейнага тыпу – “СОС- дзіцячая вёска”.

Тым часам італьянскі міністар Джорджа Ля Мальфа ў інтэрвію нашаму радыё выказаў спадзяваньні, што бакі выпрацуюць такі мэханізм, “які б дазволіў дзяўчынцы застацца ў Італіі, калі яна гэтага хоча".
XS
SM
MD
LG