Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста ПКБ тэрмінова выклікалі ў Мастоўскі РАУС


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня актывіст ПКБ з вёскі Лунна, дэпутат раённага савету Аляксандар Пудаўкін быў на допыце ў Мастоўскім райаддзеле міліцыі ў якасьці сьведкі. Па яго нечакана прыехаў участковы і адвёз у райцэнтар у пастарунак, нічога не патлумачыўшы.

Сьледчы сказаў спадару Пудаўкіну, што яго выклікалі ў зьвязку з ягонай паездкай у Малдову ў 2005 годзе. Там цяпер распачата расьсьледаваньне, каб высьветліць, зь якой мэтай група беларускіх актывістаў прыяжджала ў Кішынёў, патлумачылі ў Мастоўскім РАУС.

Паўтара года таму Аляксандар Пудаўкін быў сярод групы беларусаў, якія прыехалі на прэзыдэнцкія выбары ў Малдову, каб назіраць за ходам галасаваньня. Аднак іх ня выпусьцілі з вагону і, пратрымаўшы некалькі гадзінаў у цягніку, адправілі назад, набыўшы ім квіткі.
XS
SM
MD
LG