Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўшчыне зьявіўся помнік расстраляным габрэям


Радыё Свабода Сёньня паблізу вёскі Вараніно, за 5 кілямэтраў ад Быхава, адкрылі помнік на месцы масавай гібелі габрэяў. Восеньню 1941 году тут расстралялі 4670 чалавек на загад обэр-лейтэнанта Маркуса.

На мітынгу з нагоды адкрыцьця помніка былі прадстаўнікі габрэйскай грамады Магілёва, Быхава й Менску, а таксама мясцовая ўлада. Адкрыў мітынг старшыня габрэйскіх грамадзкіх арганізацыяў Леанід Левін. У прамове ён асабліва адзначыў заслугу старшыні Быхаўскага райвыканкаму Камкова Валер’я.

На помніку зорка Давіда й надпіс па-беларуску, па-ангельску й на іўрыце: “Ахвярам нацызму. Увосень 1941 году тут былі зьверскі закатаваныя 4760 габрэяў, жыхароў Быхава”.
XS
SM
MD
LG