Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<b/>Анатоль Лябедзька: "Віну за 1994 год адчуваю"


Радыё Свабода Сёньня на сайце "Свабоды" прайшла онлайн-канфэрэнцыя са старшынём Аб''яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам. Чытайце адказы Анатоля Лябедзькі на вашы пытаньні на старонцы форуму svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx

Напярэдадні Анатоль Лябедзька адзначыў наступнае:

“Мы навучыліся гаварыць правільныя, разумныя словы, але сёньня не яны, а справа і дзеяньні працуюць на вынік. Я перакананы, што калі на палітычную кампанію “мясцовыя выбары” аб’яднаныя дэмакратычныя сілы вылучаць 800-1000 кандыдатаў, то ў нас ёсьць шанец сабраць 300 тысячаў подпісаў у нашу падтрымку і падтрымку Кангрэсу. Калі мы атрымаем гэтыя подпісы, гэта значыць, што мы прыйдзем у мільён кватэр, пацісьнем людзям рукі і перададзім ім палітычнае пасланьне. Калі мы гэта зробім, ёсьць шанец, што дзясяткі тысячаў людзей 19 сакавіка 2007 году вернуцца на Пляц Каліноўскага. Калі мы гэтага ня зробім, то 19 сакавіка некалькі сотняў прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу”.
XS
SM
MD
LG