Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Да галадоўкі Аляксандра Казуліна далучыўся Сяргей Скрабец


Алег Грузьдзіловіч, Менск Паводле праваабаронцы Алега Волчака, гэта пацьвердзіў супрацоўнік калёніі “Віцьба-3”, які не назваў сябе. Паводле гэтай крыніцы, Аляксандр Казулін і Сяргей Скрабец не ізаляваныя, яны працягваюць працаваць, але не ўжываюць ежу.

Дзяжурны калёніі “Віцьба-3” ў размове з карэспандэнтам Свабоды адмовіўся прадставіць зьвесткі пра стан здароўя Аляксандра Казуліна і Сяргей Скрабца.

Тое, што да галадоўкі Аляксандра Казуліна зьбіраўся далучыцца былы дэпутат Сяргей Скрабец, пацьвердзіла жонка палітыка Аляксандрна Скрабец. Яна спаслалася на ліст ад мужу, атрыманы напярэдадні.

Нагадаем, экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін, якога пасьля выбараў асудзілі на 5,5 гадоў, пачаў галадоўку 20 кастрычніка. Палітык пратэстуе супроць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня ва ўладзе Аляксандра Лукашэнкі і дамагаецца разгляду “беларускага пытаньня” ў Арганізацыі аб’яднаных нацый.

Сяргей Скрабец быў асуджаны летась да 2,5 гадоў зьняволеньня за выманьваньне крэдыту. Ён сваёй віны не прызнаў і заявіў пра перасьлед паводле палітычных прычын.
XS
SM
MD
LG