Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: Сяргей Швэдаў дамагаецца аднаўленьня на працы і выплаты кампэнсацыі


Радыё Свабода Сябра Незалежнага прафсаюзу кіроўца Аўтапарку №1 Гомеля Сяргей Швэдаў дамагаецца аднаўленьня на працы і выплаты кампэнсацыі за вымушаны прагул.

Сёлета ў траўні Сяргея Швэдава звольнілі нібыта за тое, што ён вёз траіх пасажыраў без квіткоў.

Людзі, чые прозьвішчы былі зафіксаваныя ў пратаколе рэвізораў, заявілі на судовым паседжаньні, што ня ехалі тым рэйсам. Адна з кантралёрак паведаміла, што ў дзень, якім датаваны пратакол, яна працавала на іншым рэйсе. Суд прызначыў графалягічную экспэртызу подпісаў рэвізораў.

Гомельскі абласны суд разглядае справу пра звальненьне Сяргея Швэдава ўжо другі раз.

У часе папярэдняга разгляду судзьдзя прапанавашў бакам міравое пагадненьне. Дырэктар Аўтапарку №1 Уладзімер Хадакоўскі прапанаваў кіроўцу напісаць заяву і паабяцаў, што яго зноў возьмуць на працу.

Сяргей Швэдаў дамагаецца, каб яму выплацілі кампэнсацыю за вымушаны прагул.
XS
SM
MD
LG