Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іміджам Мілінкевіча займаецца былы дарадца Домаша


Радыё Свабода, Менск Агляд некаторых публікацыяў недзяржаўных СМІ 23 кастрычніка

“Беларусы і рынак”: “Салодка ня будзе”. Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі працягнула кампэнсацыйнае расьследаваньне ў дачыненьні беларускага цукру. Паводле інфармацыі тыднёвіка, расейскі бок не зьбіраецца адступаць ад сваіх намераў увесьці кампэнсацыйную мыту на беларускі цукар. Папярэдне гаворка ідзе пра 40 даляраў за тону, хаця “Саюзрасцукар” настойвае на павелічэньні мыты. Агульныя страты, нанесеныя цукровай прамысловасьці за 3 гады, ацэньваюцца Расеяй у паўмільярда даляраў. .

“Белгазета”. Пра палітычнага дарадцу Аляксандра Мілінкевіча Андрэя Кусельчука ў апазыцыйным асяродьдзі гавораць ледзь не часьцей, чым пра самога “адзінага”. Выпускнік Ягелонскага ўнівэрсытэту, PR-дарадца Сямёна Домаша ў 2001 годзе, сёлета Кусельчук быў паліттэхнолягам у штабе Мілінкевіча. Зараз ён курыруе стварэньне руху “За свабоду” і займаецца іміджам былога кандыдата ў прэзыдэнты. Аглядальнік “Белгазеты” гутарыць з “піяршчыкам” Мілінкевіча пра быццам бы квітнеючую ў дэмсілах карупцыю, раскол ў партыйным асяродзьдзі і новай міжнароднай сытуацыі, у якой апынулася Беларусь.

“Ганцавіцкі час”. Недзяржаўнае выданьне забаранілі распаўсюджваць праз “Белпошту” і “Белсаюздрук”. Цяпер мясцовыя ўлады на чале з самім старшынём райвыканкаму палююць і на гандляроў газэты на рынку. Нядаўна судзілі шматдзетную маці Вольгу Новік, якая быццам бы не выдала квіток ў суме 400 рублёў за продаж аднаго асобніку газэты. Артыкул у “Ганцавіцкім часе” называецца “Дабрачынная дапамога райвыканкаму”. Распавядае Пятро Гузаеўскі.

(Гузаеўскі: ) “Якраз гэта было на Дзень маці. Яна – маці чацьвярых дзяцей, узяла 400 рублёў і пералічыла на рахунак райвыканкаму і напісала “Дабрачынная дапамога В.Столяру” (гэта прозьвішча старшыні Ганцавіцкага райвыканкаму), занесла квіток а аплаце яму на стол: “Калі вы такія бедныя, і не даеце нам працы (я стаю на біржы, прадаю газэту за 57 тысяч у месяц) няхай мая дачка не атрымае сёньня булачку, вось вам мая дапамога”.

Слуцкі “Інфакур’ер”. У Салігорску адкрыўся першы ў Беларусі Музэй маці. Асобны куточак Музэя маці прысьвечаны шматдзетнай сям’і Артамонавых. Аляксандар Артамонаў адзін выхоўвае чацьвярых прыёмных дзяцей. Старшыня Менскага аблвыканкаму Мікалай Дамашкевіч, пачуўшы расказ экскурсавода, вырашыў аказаць сям’і матэрыяльную падтрымку ў суме 5 мільёнаў рублёў.
XS
SM
MD
LG