Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай Ніве”: “Улады зачынілі “Народную газэту”


Зьміцер Падбярэскі, Менск “Наша Ніва” пра падзеі ў краіне.

Ужо з першых нумароў “Наша Ніва” пачала досыць шырока асьвятляць падзеі, што адбываліся ў краіне. Так, напрыклад, пад рубрыкай “З усіх старон” ў №4 газэты друкуецца інфармацыя з Пецярбургу: “22 лістопада ў 11 гадзіні раніцай памочнік прыстава 3-го участка спасской часці Н.А.Шэрэметов абхадзіў свой участак на Фонтанцы кале дому №95. Раптам зьявіўся за ім неякі малады хлопец, якбы работнік. Ен сказаў слоў колькі, а пасля выхапіў з кішэні рэвольвэр “браўнінг” і выстрэліў несколькі разоў ў Шэрэметова. Пам. прыстава быў смертэльна ранены ў голаву і спіну. За стрэляўшым началі гнацца. Атстрэліваючысь, ён раніў дворніка і некую кабету (яны папраўляюцца), і хацеў схавацца ў суседнім двары, але ўбачыўшы, што яго ўсё роўна зловяць, застрэліўся сам на смерць. Н.А.Шэрэметов, як усім ведамо, быў раней прыставом ў Беластоку і там прыгатаваў пагром. Той, што ў яго стрэляў, прыехаў за ім з нашаго краю”.

Пад гэтай жа рубрыкай, але ўжо ў наступным, пятым нумары газэты, надрукавана паведамленьне з Масквы: “Па прыказу тамтэйшых ўласцей, дзеля надзвычайной ахраны, больш не выходзяць гэтакіе газэты: “Студэнцка газэта”, “Нашэ Дзело”, “Тэхнік” і “Народная Газэта”, пры гэтым рэдактора апошней газэты высылаюць з Масквы”. Тут жа побач зацемка з Радома: “Ў начальніка жандармскаго праўлення палкоўніка Плото, кінулі бомбу; яна разорвалась, ранючы цяжко яго. Адну ногу адарвала сусім. Некі артылерыст злавіў таго, хто кінуў бомбу. На другі дзень з гэтых ран жандармскі палкоўнік памёр”.
XS
SM
MD
LG