Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску вывесілі плякаты на знак падтрымкі Аляксандра Казуліна


Радыё Свабода, Віцебск На чыгуначным мосьце над шашой, якая вядзе да калёніі "Віцьба-3", дзе адбываюць пакараньне Аляксандар Казулін і Сяргей Скрабец, сёньня зьявіўся пяцімэтровы плякат-расьцяжка са словамі "Свабоду Аляксандру Казуліну і Сяргею Скрабцу".

Насупраць калёніі, на сьцяне аўтобуснага прыпынку, быў вывешаны плякат з партрэтам Аляксандра Казуліна, словамі "з 20-га кастрычніка – палітычная галадоўка" і просьбай падтрымаць вязьня лістамі з волі.

Плякаты правіселі нядоўга: праз вельмі непрацяглы час іх зьнялі невядомыя асобы.
XS
SM
MD
LG