Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваградзкі КДБ абмежаваў выезд за мяжу актывісту Саюзу палякаў


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Войтэку Барадзіну, актывісту непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў, у Наваградзкім АВІРы ў новы пашпарт адмовіліся ставіць пячатку пра дазвол на выезд за мяжу.

Спадар Барадзін апавёў, што супрацоўніца АВІРу патлумачыла, што дзейсную пячатку са старога пашпарта не перанесьлі ў новы, бо ёсьць рашэньне КДБ аб забароне яму выезду за межы краіны.

Войтэк Барадзін адмовіўся атрымліваць новы пашпарт безь пячаткі й зьбіраецца зьвяртацца са скаргай у пракуратуру. Ён лічыць, што выезд за мяжу КДБ абмяжоўвае яму толькі з палітычных прычынаў, паколькі ніякіх іншых дачыненьняў з органамі правапарадку ён ня меў.
XS
SM
MD
LG