Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці зноў будуць судзіць міліцыянтаў і мытнікаў


Радыё Свабода У суд Маскоўскага раёну Берасьця з абласной пракуратуры перадалі крымінальную справу на 22 супрацоўнікаў міліцыі й мытні “Заходні Буг”.

Берасьцейскія міліцыянты й мытнікі падазраюцца ў стварэньні крымінальнай групоўкі, якая займалася легалізацыяй скрадзеных у эўрапейскіх краінах аўтамабіляў.

На гэтым тыдні кіраўнік мытні “Заходні Буг” Вячаслаў Асінцаў, які знаходзіўся на гэтай пасадзе пятнаццаць апошніх гадоў, заявіў пра добраахвотную адстаўку. Свае дзеяньні ён патлумачыў вялікай колькасьцю крымінальных справаў, заведзеных супраць ягоных былых падначаленых.

Спадар Асінцаў заявіў, што ягоныя погляды разыходзіліся з пазыцыяй кіраўніцтва Дзяржаўнага мытнага камітэту, а сама мытня пераўтварылася “ў пляцоўку для суперніцтва паміж сілавымі структурамі”. Паводле словаў цяпер ужо былога начальніка мытні “Заходні Буг”, гэта прывяло да таго, што ахвочых працаваць мытнікамі ўсё менш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG