Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Казулін пачаў галадоўку пратэсту


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта паведамляюць жонка палітыка Ірына Казуліна і ягоны адвакат Ігар Рынкевіч. Паводле Ірына Казулінай, яе муж напярэдадні папярэдзіў адміністрацыю калёніі “Віцьба-3” пра пачатак галадоўкі з раніцы 20 кастрычніка і нават атрымаў абяцаньне, што прымусова яго ня будуць выводзіць з галадоўкі. “Толькі ў выпадку, калі страціць прытомнасьць”, -- гэта, паводле Ірыны Казулінай, паабяцалі яе мужу ў адміністрацыі калёніі.

Адвакат Ігар Рынкевіч спасылаецца на супрацоўніка адміністрацыі калёніі, які раніцай 20 кастрычніка не адмаўляў, што Аляксандр Казулін пачаў галадоўку, але выказваў меркаваньне, што, магчыма, “гэта галадоўка ў лячэбных мэтах”.

Між тым Аляксандр Казулін раней заяўляў, што будзе галадаваць на знак пратэсту супраць таго, што Аляксандр Лукашэнка незаконна, як ён лічыць, займае пасаду прэзыдэнта Беларусі. Умовай спыненьня галадоўкі Аляксандр Казулін паставіў перадачу паўнамоцтваў прэзыдэнта прэм’еру Сяргею Сідорскаму, прызначэньне новых выбараў і яшчэ шэраг палітычных крокаў.
XS
SM
MD
LG