Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ Беларусі: Захад дапамагае апазыцыі


Паводле агенцтва “Інтэрфакс” Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі заявіў, што Захад робіць фінансавую падтрымку апазыцыі на выбарах у мясцовыя саветы.

“Мы фіксуем дапамогу Захаду, у тым ліку фінансавую. Такія праявы мы спыняем і будзем спыняць”,-- заявіў агенцтву “Інтэрфакс” першы намесьнік старшыні КДБ Беларусі Васіль Дземянцей.

Паводле спадара Дземянцея, апазыцыя актыўна працуе над тым, каб у ходзе мясцовых выбараў былі абраныя яе прадстаўнікі, у тым ліку радыкальныя. “Мы зьвяртаем на гэта ўвагу”,-- сказаў Дземянцей.
XS
SM
MD
LG