Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Два гады таму загінула Вераніка Чаркасава


Радыё Свабода Сёньня спаўняецца два гады з дня сьмерці журналісткі недзяржаўнай газэты "Салідарнасьць" Веранікі Чаркасавай. Чаркасава была забітая ў сваёй кватэры ў Менску раніцай 20 кастрычніка 2004 году. Забойца зрабіў больш за 40 удараў нажом. Забойца журналісткі дагэтуль ня знойдзены. Сёньня сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў наведаюць магілу Веранікі Чаркасавай у Калодзішчах пад Менскам.

У канцы сьнежня 2005 года кіраўнік сьледчага адзьдзела па асабліва важных справах пракуратуры Менску Сяргей Іваноў паведаміў, што папярэдняе расьсьледаванне справы аб забойстве Веранікі Чаркасавай прыпынена "ў сувязі з невыяўленьнем асобы, якая падлягае прыцягненьню да адказнасьці ў якасьці абвінавачанай".

Журналісцкая супольнасьць лічыць, што забойства Чаркасавай магло быць зьвязана з яе прафэсійнай дзейнасьцю, сьледзтва распрацоўвала толькі бытавую вэрсію.
XS
SM
MD
LG