Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі заклікалі Казуліна не галадаць


Радыё Свабода, Менск Праваабарончы рух прадпрымальнікаў “Наша Беларусь” выступіў са зваротам да Аляксандра Казуліна, у якім заклікаў былога кандыдата ў прэзыдэнты ўстрымацца ад намеру праводзіць галадоўку.

“Вы патрэбныя беларускаму народу жывы і здаровы”, – гаворыцца ў звароце. Яго аўтары просяць зьняволенага палітыка ўлічыць “меркаваньне прадпрымальнікаў, якія сталі на шлях палітычнай барацьбы з рэжымам А.Лукашэнкі”.

Паводле сяброў “Нашай Беларусі”, у адносінах да Казуліна ўчынена крымінальнае злачынства – наўмыснае прыцягненьне да адказнасьці невінаватай асобы і вынясеньне неправасуднага выраку. “Заключэньне па Вашай справе ляжа ў аснову абвінавачаньня тых, хто сёньня ўчыніў у адносінах да Вас проціпраўныя дзеяньні”, – адзначаецца ў звароце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG