Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве будзе вырашацца лёс беларускага цукру


Міхал Стэльмак, Менск Сёньня канчаецца тэрмін расьсьледаваньня, якое праводзіць Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі адносна паставак беларускага цукру.

Масква ініцыявала гэтае расьсьледаваньне, каб устанавіць сапраўдныя аб’ёмы і паходжаньне цукру, які ўвозіцца зь Беларусі. Расейцы падазраюць беларускі бок у парушэньні партнэрскіх дамоўленасьцяў, якія прадугледжваюць свабодную рэалізацыю ў Расеі толькі бураковага цукру.

У Маскве лічаць, што замест яго Беларусь пастаўляе сырцовы цукар, імпартаваны з трэціх краінаў. Ад гэтага цярпяць расейскія таваравытворцы, чыя прадукцыя робіцца неканкурэнтаздольнай на мясцовых рынках. Яны заклікаюць Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі абараніць іх эканамічныя інтарэсы.

У выпадку, калі гэтыя падазрэньні спраўдзяцца, Масква плянуе ўвесьці мыта на пастаўкі беларускага цукру, супраць чаго актыўна выступае афіцыйны Менск.
XS
SM
MD
LG