Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў "Начной Свабодзе"


Радыё Свабода Апошняя гадзіна "Свабоды" – слухайце сёньня ўначы

Адна з галоўных тэмаў выпуску – пэрспэктывы і новыя тэндэнцыі эўрапейскіх радыё, тэлебачаньня і Інтэрнэту. Дырэктар Беларускай свабоды ўдзельнічае ў абмеркаваньні – ён быў сябрам журы конкурсу на лепшыя тэхналёгіі ў галіне камунікацыяў. Конкурс праходзіў у Бэрліне. Сярод іншага Вы пачуеце камэнтар да апытаньня – што людзі хочуць чуць па Радыё?

Жанчыны найбольш прывабныя і прыцягваюць увагу мужчынаў у найбольш спрыяльны момант для таго, каб зацяжарыць. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня навукоўцаў Каліфарнійскага ўнівэрсытэту. А якія якасьці жанчыны адпужваюць мужчын?

Ці рэальна, каб у Беларусі сьпявалі беларускае караоке? Рэпартаж зь менскіх рэстарацыяў і жаданьні вядомых музыкаў – якія б песьні яны папулярызавалі ў народзе?

У Летнім Альбоме – футбольны Альбіён, кінаагляд Максіма Жбанкова, у начной чытанцы паэт і драматург са Швэцыі Дзьмітры Плакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG