Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая кантрабанда на беларуска-польскай мяжы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава На беларуска-польскім памежным пераходзе ў Кузьніцы Беластоцкай польскія мытнікі затрымалі адразу 11 беларускіх легкавікоў, кіроўцы якіх спрабавалі перавезьці ў сваіх аўтамабілях схаваныя кантрабандныя цыгарэты на суму каля 10 тысячаў даляраў ЗША.

Усе 11 аўтамабіляў стаялі ў чарзе адзін за адным і, паводле мытнікаў, разьлічвалі ня тое, што калі патрапіцца адзін зь іх, дык іншых ня будуць правяраць.

Вядзецца сьледзтва – 11 аўтамабіляў часова арыштаваныя на карысьць будучых штрафаў.
XS
SM
MD
LG