Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Бялынічах ушанавалі памяць заснавальніка раённай суполкі ТБМ


Радыё Свабода Ініцыятарамі мерапрыемстваў з нагоды 15-й гадавіны сьмерці заснавальніка раённай суполкі Таварыства беларускай мовы Віктара Харлатовіча выступіла бялыніцкае літаратурнае аб’яднаньне “Натхненьне”.

Віктара Харлатовіча згадалі ў бялыніцкіх школах, дзе прайшлі паэтычныя чытаньні, а таксама на вечарыне ў раённай бібліятэцы, у якой узялі ўдзел маладыя паэты зь літаратурнага клюбу “Вытокі”. У мясцовай “раёнцы” была апублікаваная нататка пра жыцьцё паэта Віктара Харлатовіча.

Віктар Харлатовіч, паэт-самавук, усё жыцьцё працаваў будаўніком. На пачатку 1990-х ён ініцыяваў стварэньне ў Бялыніцкім раёне суполкі ТБМ. Па ейным утварэньні яна налічвала болей за сто сяброў. Пры ягоным жыцьці пабачылі сьвет два зборнікі вершаў “Сонца на кельме” ды “Зямныя колеры і гукі”. Віктар Харлатовіч сябраваў з паэтам Аляксеем Пысінам.
XS
SM
MD
LG