Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: у абласной выбарчай камісіі прадстаўнікоў апазыцыі ня будзе


Радыё Свабода Ніводзін з прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных партыяў ня ўключаны ў склад навастворанай Берасьцейскай абласной выбарчай камісіі.

Гэтая камісія сфармаваная з 13 чалавек — прычым, 9 зь іх працавалі ў камісіі падчас сёлетніх выбараў прэзыдэнта Беларусі. У склад абласнога выбаркаму ўключаны толькі адзін актывіст палітычнай партыі, які прадстаўляе праўладную Камуністычную партыю Беларусі.

Вылучэнцы ад берасьцейскіх арганізацыяў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, як і ў часе мінулых выбарчых кампаніяў, у склад абласной выбарчай камісіі не ўвайшлі.
XS
SM
MD
LG