Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: талака на габрэйскіх могілках.


Радыё Свабода Два дзясяткі добраахвотнікаў адгукнуліся на заклік габрэйскіх суполак — упарадкаваць габрэйскія могілкі ў Магілёве.

Найстарэйшыя ў горадзе могілкі, першыя пахаваньні на якіх датуюцца сярэдзінай XVIII стагодзьдзя, у заняпадзе. Доўгі час імі апякуецца група габрэяў-энтузіястаў на чале з старшынём юдэйскай рэлігійнай грамады Навумам Іофэ. Дзякуючы ім у 2001 годзе на сродкі замежных спонсараў старая тэрыторыя могілак была агароджаная, а ў 2003 годзе быў усталяваны памятны знак.

Месяц таму пры гарвыканкаме на загад ураду стварылі адмысловую камісію, якая мае аднавіць гістарычную частку могілак.
XS
SM
MD
LG