Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: Уладзімер Канаплёў сустрэўся з Ван дэр Ліндэнам


Радыё Свабода, Менск У Маскве адбылася сустрэча старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Канаплёва са старшынёй Парламэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэнам. Сустрэча адбылася з ініцыятывы сьпікера Дзярждумы Расеі Барыса Грызлова.

Перад сустрэчай Уладзімер Канаплёў заявіў журналістам, што раней старшыня ПАРЭ выказваў гатоўнасьць прыехаць з візытам у Беларусь, а таксама прапаноўваў правесьці канфэрэнцыю ў пытаньнях міжпарлямэнцкага супрацоўніцтва з Беларусьсю па лініі Рады Эўропы. Паводле Уладзімера Канаплёва, гэтая сустрэча павінна была канкрэтызаваць гэтыя прапановы.

Як паведамілі ў прэсавай службе Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ, ван дэр Ліндэн выказваў і раней гатоўнасьць прыехаць у Беларусь, калі гэта дапаможа Беларусі ў яе шляху да дэмакратыі. Але пакуль канкрэтны час візыту ня вызначаны. Сустрэча спадара Канаплёва з Ван дэр Ліндэнам мела нефармальны характар.
XS
SM
MD
LG