Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урадавая дэлегацыя паехала дамаўляцца з МАП


Радыё Свабода Урадавая дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым сёньня знаходзіцца ў Жэнэве, дзе мае правесьці перамовы з кіраўніцтвам Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).

У лістападзе пройдзе паседжаньне Адміністрацыйнай Рады МАП, на якім будзе разглядацца магчымасьць выключэньня Беларусі з гэтай уплывовай міжнароднай арганізацыі за сыстэматычнае парушэньне правоў прафсаюзаў. МАП вылучыла да ўраду Беларусі 12 рэкамэндацый у справе паляпшэньня сытуацыі прафсаюзаў, але яны так і не былі выкананыя.

Апрача таго, пазыцыя МАП важная для Эўракамісіі, якая разглядае пытаньне аб вывадзе Беларусі з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў у гандлі з Эўразьвязам -- таксама за парушэньне правоў прафсаюзаў беларускім урадам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG