Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Узнагародзіць Народнага паэта Беларускай Рэспублікі Якуба Коласа легкавой аўтамашынай” (1936)


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісала беларуская прэса 19 кастрычніка ў розныя гады.

“Сялянская ніва”, 1926 год:

“Час службы ў войску ўстаноўлены гэтакі: 1. у пехаце, жандармерыі, абозах, адзьдзелах артылерыйскае службы, у інтэнданцве і службе санітарнай — 18 месяцаў без перарываў; 2. у артылерыі — 18 месяцаў… 3. у кавалерыі і коннай артылерыі — 25 месяцаў; 4. у адзьдзелах танкаў, лятуноў, баонах сапэраў і чыгункавых, сувязі і ваеннага флёту — 24 месяцы; 5. у корпусе аховы пагранічча — 25 месяцаў”.

“ЛіМ”, 1936 год. Пастанова СНК БССР і ЦК КП(б)Б:

“За выдатныя заслугі ў галіне беларускай мастацкай літаратуры ўзнагародзіць Народнага паэта Беларускай Рэспублікі Якуба Коласа легкавой аўтамашынай. Машыну ўзяць на абслугоўванне за кошт дзяржавы. Пабудаваць за кошт дзяржавы дачу для Якуба Коласа з поўным яе абсталяваннем. Прыняць на кошт дзяржавы ўтрыманне і рамонт жылога дома, у якім пражывае Народны паэт БССР Якуб Колас. Старшыня СНК БССР Галадзед, сакратар ЦК КП(б)Б Валковіч”.

“Знамя юности”, 1956 год:

“Музычнай адукацыяй у школе амаль не займаюцца. Урокі музыкі часьцей за ўсё толькі фармальна стаяць у вучэбных плянах. Музычная ж неадукаванасьць спрыяе распаўсюджваньню дурнога густу. Так зьяўляюцца “апантаныя” аматары “толькі джазу”, стылягі ад музыкі, для якіх уся прыгажосьць гукаў зьбіраецца ў квохканьні саксафону. Дурны густ трывалы, і зьнішчыць яго нялёгка, але мы ня можам мірыцца з гэтым”.
XS
SM
MD
LG