Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай Нівы”: “Гдзе збяруцца два мужыкі, туды лезе і паліцыя”


Зьміцер Падбярэскі, Менск 2 сьнежня 1906 году “Наша Ніва” змясьціла допіс Невядомага з Жыровіцаў:

“Многа святаў бывае ў Жыровіцах, але пярвейшае свята — гэта на Пакрову. Многа збіраецца сюды багамольцоў з усіх старон. Так было і ў гэтым року… Трэба сказаць, што кожнаму ведамо, што цяпер, гдзе збяруцца два мужыкі, туды лезе і паліцыя, а тут, німа чаго і гаварыць, туды яе напёрло гэтулькі, як прусакоў на свет у іншай хаці… Кале трэйцей гадзіны паліцыя стала збірацца да хаты, але ўбачыла, што пасерод рынку стаяло спакойне пяць, а каб не залгаці, можэ шэсць чалавек. Доўга не чакаючы, паліцыя і кажэ ім: “Чаго вы гэта стаіцё? Едзьце да хаты”. “Калі вы, паночкі, хочэце ехаць, то едзьце сабе, а мы гэта нічога кепскаго ня робім”. — “Ідзі, я табе кажу”, і доўга ня думаўчы, ляп яму па твары… Здаецца мало было відаць людзей, а як толькі зрабілі гармідар, то з усіх старон паваліў народ. Ён і стаў дапытвацца ў паліцыі, за што яна бьецца, але… тут ужо паліцыя пусціла ў ход бізуны і шаблі і стала секчы направо і налево. Немало народу памарнавалі… Пасля такого справунку, гдзе ні глянь — той без уха, той без носа, той з акрываўленой тварою, той з перабітаю рукою, а там пад плотам ляжыць чалавек, у катораго паліцыя прабіла шабляю жывот да почак… От якія насталі часы, білі многа народу на вайне, а цяпер бьюць яго не мала і без вайны”.
XS
SM
MD
LG