Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва “Белшыны” саступае патрабаваньням галадоўніцы Захожай


Вячаслаў Кулік, Менск Трэці тыдзень у Бабруйску галадае электрык адкрытага акцыянэрнага таварыства “Белшына” Алена Захожая. Сёньня яна паведаміла Радыё Свабода, што цэх буйнагабарытных шынаў, дзе яна працуе, наведаў генэральны дырэктар прадпрыемства Зьміцер Кацярыніч. У гутарцы ён запэўніў, што адміністрацыя пачынае выплату сябрам першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу затрыманых грашовых прэміяў і даплатаў на аздараўленьне.

Са словаў Алены Захожай, яшчэ адно яе патрабаваньне тычыцца абавязковай рэгістрацыі першаснай арганізацыі БНП “Белшыны” ў Бабруйскім гарвыканкаме. Для гэтага перадусім патрэбны юрыдычны адрас на прадпрыемстве. Вызначыць яго, кажа Алена Захожая, нібыта абяцае прадстаўнік канцэрну “Белнафтахім”, які сёньня таксама гутарыў з галадоўніцай:

(Захожая: ) “Ён заявіў: “Спыні галадоўку, дай нам дзесяць дзён, мы гэтае пытаньне вырашым”. Я адказала, што не магу, чарговы раз надурыце. Таму, пакуль трымаюся, то буду працягваць галадоўку пратэсту”.

Алена Захожая падкрэсьлівае, што сілы ёй надае акцыя міжнароднай прафсаюзнай салідарнасьці. “Лісты пратэсту на “Белшыну”, у Бабруйскі гарвыканкам і канцэрн “Белнафтахім” ужо накіравалі Фэдэрацыя незалежных прафсаюзаў Расеі, польскі прафсаюз “Салідарнасьць” ды іншыя міжнародныя прафсаюзныя цэнтры”, — паведаміла Алена Захожая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG