Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Праляскоўскі: прэзыдэнт заявіў, што царкве “Новае жыцьцё” трэба дапамагчы


Радыё Свабода Сёньня прадстаўнікі царквы “Новае Жыцьцё” плянуюць зьвярнуцца ў Вышэйшы гаспадарчы суд. Аднак вернікі не спыняць галадоўку, пакуль праблема ня будзе вырашаная на іхную карысьць.

Пастар царквы “Новае жыцьцё” Вячаслаў Ганчарэнка распавёў журналістам падрабязнасьці ўчорашняй сустрэчы з кіраўніком Галоўнай ідэалягічнай ўправы Адміністрацыі прэзыдэнта Алегам Праляскоўскім.

В.Ганчарэнка пераказаў словы А.Праляскоўскага, што ў тога адбылася размова з А.Лукашэнкам. Маўляў, прэзыдэнт заявіў, што царкве “Новае жыцьцё” трэба дапамагчы, але адразу зазначыў, што адразу зазначыў, што праблему трэба рашыць паводле закону.

Алег Праляскоўскі параіў пастару неадкладна напісаць заяву на імя старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду Віктара Камянкова. А.Праляскоўскі таксама прапанаваў вернікам спыніць галадоўку.

Вячаслаў Ганчарэнка заявіў журналістам, што заява будзе пададзеная ўжо сёньня. Ён падкрэсьліў, што вернікі не зьбіраюцца спыняць галадоўку, пакуль суд не вырашыць праблему на інхую карысьць.

Галадоўка вернікаў царквы “Новае жыцьцё” доўжыцца 14 дзён.

У акцыі пратэсту удзельнічае 156 чалавек зь Менску ды іншых рэгіёнаў Беларусі.
XS
SM
MD
LG