Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Vox Populi: “Вырашаюць усё не спартоўцы, а чыноўнікі”


Радыё Свабода Што перашкаджае беларускай зборнай па хакею дамагацца перамогі на чэмпіянатах? На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

(Хлопец: ) “Няма базавай школы. Самааддачы ў спартоўцаў не хапае. Магчыма, ім грошай ня плацяць. Яны прыяжджаюць зь іншых клюбаў, матыву ў іх добра гуляць няма”.

(Спадар: ) “Школа кепская, рукі розныя. Патрэбны аднолькавыя рукі”.

(Хлопец:) “Няправільна арганізаваны трэніровачны працэс, спартоўцы ня могуць аднавіць сілы. Трэба прымяняць іншыя мэтады, каб было цікавей самім гульцам”.

(Спадар: ) “Мы ж купляем спартоўцаў! Яны ў нас падвучацца крыху і сыходзяць. Пройдзе 15-20 гадоў, пакуль мы зьмену сваю падрыхтуем, зь дзяцей вырасьцім добрых спартоўцаў-чэмпіёнаў”.

(Спадар: ) “Спорт робяць фундатары, яны і вырашаюць, хто будзе гуляць, а хто – не. Ад гэтага ў нас ўсе беды. Спартоўцы ёсьць добрыя, але няма ім дарогі. Вырашаюць усё не спартоўцы, а чыноўнікі”.

(Хлопец: ) “Фінансавая падтрымка павінна быць добрая, стымул у гульцоў”.

(Спадар: ) “Без пачатковага навучаньня майстар ня вырасьце. Трэба моцна разьвіваць напачатку дзіцячы спорт. Пойдуць гуляць дзеці – і будзе пераемнасьць пакаленьняў, будуць расьці майстры. Фінляндыя таксама невялікая краіна, але там бачна, што разьвіты дзіцячы спорт. Без дзіцяча-юнацкіх спартовых школаў ня будзе дарослых у любым накірунку спорту”.

(Хлопец:) “Трэба узводзіць як мага больш спартовых збудаваньняў, заліваць больш лядовых каткоў, каб там займаліся дзеці – і тады будзе вынік”.

(Мужчына:) “Уся справа ў псыхалёгіі. Трэба выпрацоўваць псыхалёгію пераможцы. Чым мы горшыя за амэрыканцаў, канадцаў?! Памяркоўнасьць у спорце іграе моўную ролю. Трэба быць пераможцам!”
XS
SM
MD
LG