Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агляд друку: на Аршаншчыне жыхароў трох кватэр выселілі на вуліцу


Юлія Шарова, Менск Агляд недзяржаўнага беларускага друку за 18 кастрычніка.

“Бобруйский курьер” у сваім сьвежым нумары зьвяртаецца да сытуацыі вакол царквы “Новае жыцьцё”. Сярод галадоўнікаў, якія спрабуюць адстаяць свой храм, ёсьць бабруйчанін Аляксей Чаша. Чаму ён вырашыў выказаць салідарнасьць зь менскімі галадоўнікамі? Апавядае журналіст Віктар Качан:

(Качан: ) “Ён не належыць да гэтай царквы, ён зь іншай царквы. Але выказаў меркаваньне, што наступнай можа быць і ягоная царква, таму гэта ягоная асабістая ініцыятыва – каб прыехаць і падтрымаць вернікаў з “Новага жыцьця”.

“Витебский курьер” публікуе такую статыстыку: за восем месяцаў бягучага году ў Воршы склалі 258 гэтак званых выканальных натарыяльных запісаў на асобаў, што вінаватыя за кватэру вялікія сумы. 7 гаспадароў кватэраў выселілі, яшчэ 13 чакаюць высяленьня. 100 кватэраў у горадзе адключаныя ад забесьпячэньня электраэнэргіяй, 31 – ад водазабесьпячэньня. Ужо ёсьць выпадкі высяленьня без замены жытла: у Аршанскім раёне трое гаспадароў кватэраў выселеныя літаральна на вуліцу.

“Газета Слонимская” апавядае пра 83-гадовага вэтэрана вайны Ільлю Шундрыка, якому ні мясцовыя слонімскія ўлады, ні былыя працадаўцы ня могуць дапамагчы з рамонтам жытла. У прыватным доме, дзе жыве пэнсіянэр, працякае дах. Пра патрэбу ў рамонце прадстаўнікі Слонімскага райвыканкаму ведалі яшчэ ў траўні, аднак справа дагэтуль ня зрушылася.

А ў “Камсамолцы” можна прачытаць пра тое, як на сьпевака Віктара Каліну, выканаўцу гэтак званага “блатнога шансону”, завялі крымінальную справу. Каліну падазраюць у махлярстве, але сьпявак сваю віну адмаўляе. Зь ягоных словаў, ён сам стаў ахвярай падману з боку свайго былога арт-адміністратара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG