Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Няма роўнасьці сярод канфэсіяў, гэта відаць з нашага жыцьця..."


Міхал Карневіч, Горадня Горадня: ці ўсе канфэсіі Беларусі маюць роўныя магчымасьці будаваць храмы? З такім пытаньнем на вуліцах Горадні да мінакоў зьвяртаўся наш карэспандэнт.

(Спадар: ) “Мне здаецца, роўных умоваў няма. Праваслаўе падаўляе цяпер усе канфэсіі, і сам прэзыдэнт яго прапагандуе”.

(Спадар: ) “Няма роўнасьці сярод канфэсіяў, гэта відаць з нашага жыцьця. Каталікам, да прыкладу, у Горадні на вуліцы Рэпіна ў ксяндза Аляксандра Шэмета не дазваляюць ужо дзесяць гадоў будаўніцтва новага касьцёлу. А паглядзіце, як у Менску уціскаюць пратэстантаў”.

(Спадарыня: ) “Я ведаю, што некаторыя рэлігійныя нетрадыцыйныя суполкі будавалі свае храмы, а ім улады забаранілі. Каталікам нашмат цяжэй, чым праваслаўным, асабліва на ўсходзе Беларусі. Гэта тут, у Горадні, іх баяцца чапаць, бо яны за сябе пастаяць, а вось на ўсходзе перавага аддаецца праваслаўным”.

(Спадар: ) “Не, няма. З 2002 году ў нас улады не далі ніводнага дазволу на будаўніцтва касьцёлу”.

(Спадар: ) “На маю думку, роўных умоваў няма. Паглядзіце, што адбываецца з царквой “Новае жыцьцё”. Гэта й сьведчыць пра няроўнасьць канфэсіяў. У нармалёвых умовах толькі праваслаўная царква. А ў каталікоў апошнім часам павыганялі ксяндзоў, якія прыяжджалі з Польшчы”.

(Спадар: ) “ Усё ж пераважае праваслаўе. Цяпер нават у школах уводзяць рэлігію, як гэта было за царом. Прычым, толькі праваслаўе, а іншыя канфэсіі такой магчымасьці ня маюць. Калі казаць пра будаўніцтва храмаў, то апошні час будуюцца толькі праваслаўныя”.
XS
SM
MD
LG