Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імёны Свабоды: Сяргей Палуян


Уладзімер Арлоў, Менск 19.10.1890, Брагін — 20.4.1910, Кіеў. Пахаваны на кіеўскіх Байкаўскіх могілках. Новая перадача сэрыі "Імёны Свабоды"

Некалі ў маладосьці я склаў сьпіс дзесяці асобаў, зь якімі хацеў бы сустрэцца на гэтым, а калі спазьніўся, дык хаця б на тым сьвеце. У гэтым пераліку побач з маімі, расстралянымі ў 1930-я дзядамі Арцёмам і Максімам, суседзіў пісьменьнік Сяргей Палуян.

“Ты быў, як месяц, адзінокі: самотна жыў, самотна ўмёр”,— пісаў пра Палуяна ягоны сябар Максім Багдановіч, на адзіным прыжыцьцёвым зборніку якога, вечна жывым “Вянку”, пазначана: “Вянок на магілу С. А. Палуяна...”

Мне наіўна здавалася, што калі б я апынуўся зь Сяргеем у адным часе, дык здолеў бы ўратаваць яго ад самагубства ў дзевятнаццаць з паловаю гадоў.

чытайце ўвесь тэкст
XS
SM
MD
LG